Запрацавалі школьныя кірмашы
На Піншчыне ў васьмі сельскіх населеных кропках запрацавалі «школьныя кірмашы». Гандаль арганізавалі ў буйных вёсках, каб бацькам не было патрэбы ехаць у сам Пінск.
Па словах гандляра Валянціны Неўдах, прапанаваны асартымент на вёсцы нічым не саступае гарадскому:
– Вялікая колькасць мадэляў, расфарбовак як школьнага адзення для хлопчыкаў, так і для дзяўчынак, а таксама шырокі асартымент абутку, таксама вялікай колеравай гамы, асабліва для дзяўчынак. Каля 10-15 мадэляў заплечнікаў, вельмі вялікі асартымент школьных пісьмовых тавараў, а таксама трыкатажныя і панчошна-шкарпэткавыя вырабы
Сёлета бацькам прыйдзецца выдаткаваць на школьніка ад 350 да 500 рублёў. Шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям сацыяльныя службы зробяць дапамогу, у сярэднім па краіне на кожнага школьніка з бюджэту выдадуць па 45 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя