Запуск БелАЭС ізноў адкладаецца
Урад Беларусі перанёс тэрмін поўнага ўводу БелАЭС у Астраўцы на 2022 год. Раней завяршэнне будаўніцтва і поўны ўвод атамнае электрастанцыі прадугледжваўся ў 2019–2020 гадах.
Таксама ўрад пералічыў комплекс захадаў на павелічэнне спажывання электраэнергіі да 2025 года. Найбольшыя магутнасці будуць задзейнічаныя для інвестпраектаў Міністэрства транспарту, канцэрна «Белнафтахім» і Міністэрства прамысловасці.
Як вядома, замежныя краіны адмовіліся набываць электраэнергію з БелАЭС, бо лічаць яе не адпаведнай стандартам бяспекі.
Беларускае Радыё Рацыя
