Заробкі берасцейцаў імкліва падаюць



Пра гэта сведчаць лічбы прадастаўленыя Галоўным статыстычным упраўленнем Берасцейскай вобласці.

грошы

Сярэдні заробак працаўнікоў сёлета ў лютым склаў усяго крыху больш за 5 мільёнаў 600 тысяч беларускіх рублёў або 280 даляраў.

Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных прафсаюзаў Валянцін Лазарэнкаў адзначае, што такая сітуацыя была прадказальнай:

– Частка грошай ішла за кошт высокай цаны на нафту, 7% некалі датацыя была, крэдыты ці іншым чынам. Сёння паўстала пытанне, што мы павінны зарабіць столькі, колькі мы можам зарабіць, але ўжо няма на чым зарабляць.

Як падкрэслівае Валянцін Лазарэнкаў, значная частка прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці жыла за крэдыты, з якіх і ішла асноўная выплата заробкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце