Заробкі будаўнікоў з новага года вырастуць на траціну
З 1 студзеня 2019 года заробкі будаўнікоў у Беларусі вырастуць на траціну. Такую лічбу міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак агучыў у праграме „Галоўны эфір” на тэлеканале „Беларусь 1”.
Сярэдні заробак у будаўнікоў у Менску перавышае 1000 рублёў, у рэгіёнах — на ўзроўні 800-900 рублёў. Па словах міністра, яго ведамства рыхтуе нарматыўны дакумент, які падвысіць гэтыя лічбы на 30-35%.
Пры гэтым будуць ліквідаваныя розныя ўмовы ў аплаце працы для рабочых у сталіцы і рэгіёнах. Мікулёнак прызнаў, што розніца ў індэксацыі праца сапраўды існавала, але яе адменяць ужо з 1 снежня.
Міністр заявіў, што будаўнічая галіна адчувае недахоп кадраў. Рост заробкаў, як разлічваюць у ведамстве, дазволіць выправіць сітуацыю.
Фота БЕЛТА