Заробкі бюджэтнікаў падаюць другі месяц запар
У Беларусі другі месяц запар працягваюць падаць заробкі работнікаў бюджэтных арганізацый. У жніўні бюджэтнікі ў сярэднім атрымлівалі 599,9 рубля. Гэта на 11,5 рубля, або на 1,9%, менш, чым у ліпені, паведамляе Белстат.
Нагадаем, урад разлічвае, што да канца гэтага года ў бюджэтных арганізацыях будуць зарабляць у сярэднім па 800 рублёў.
Больш за ўсё ў жніўні зараблялі бюджэтнікі ў Менску – 741 рубель, а менш за ўсё – у Гарадзенскай вобласці (555,5 рубля).
Прыкметней за ўсё за мінулы месяц «усохлі» заробкі ў бюджэтных арганізацыях Менска – на 25,6 рубля.
За мінулы месяц заробкі бюджэтнікаў упалі ва ўсіх рэгіёнах.
Рэальная зарплата, якая разлічваецца з улікам інфляцыі, у жніўні ўпала на 1,1% у параўнанні з ліпенем. Больш за ўсё – у Менску (-2,5%). Гэты паказчык вырас толькі ў Гомельскай вобласці – на 0,7%.