Заробкі на БелАЗе – 175 даляраў
Рэзкае зніжэнне заробкаў адбылося на буйнейшым прадпрыемстве краіны. Агульную сітуацыю на БелАЗе можна назваць цяжкай.
Паводле інфармацыі сайта praca-by.info, рабочым выплочваюць 2/3 тарыфнай стаўкі. Хоць на прадпрыемстве захоўваецца пяцідзённы працоўны тыдзень, аднак у пятніцу завод часта прастойвае. Афіцыйны заробак складае 5-6 мільёнаў рублёў, аднак частка рабочых атрымлівае і па 3,5 мільёны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belaruspartisan.org
