Заробкі працягваюць неабгрунтавана расці



У ліпені заробак вырас на 4,1% у параўнанні з чэрвенем – сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі. Аднак эксперты падкрэсліваюць, што ў краіне адсутнічаюць перадумовы для значнага росту заработнай платы. Чаму ў такім выпадку заробкі павялічваюцца ды якія фактары на гэта ўплываюць? На гэтае пытанне, між іншым, адказаў фінансавы аналітык Вадзім Ёсуб у час відэа-брыфінгу ў Нацыянальным прэс-цэнтры:

– Заробак, які ўвесь час расце, адзін з элементаў дзейснага асацыяльнага кантракта і нічога дрэннага няма ў тым, што заробкі растуць. А праблемы ўзнікаюць, калі рост заробкаў апераджае тэмп вытворчасці працы. Такі рост заробкаў вядзе да ціску на цэны, росту інфляцыі, стварае праблемы для бюджэта, калі мы гаворым пра заробкі бюджэтнткаў.

„Адна справа, калі прадпрыемства зарабляе і са свайго прыбытку выплочвае заробкі, іншая – калі прадпрыемства ў пазыках, прыбытку – няма, а заробкі надалей растуць“. Такая сітуацыя стварае сур’ёзныя праблемы для эканомікі, – адзначыў фінансавы аналітык.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота finatica.by