Заробкі працягваюць падаць



Штомесяц змяншаюцца заробкі жыхароў Гарадзеншчыны. Не стаў выключэннем і верасень. Як канстатуе упраўленне статыстыкі, сярэдні заробак у вобласці склаў 5 мільёнаў 883 тысячы рублёў і паменеў у параўнанні са жніўнем на 2,6% ці больш як на 160 000 рублёў.  Рэальны заробак, які вылічваецца з улікам падвышэння коштаў на тавары і паслугі, зменшыўся ў параўнанні з мінулым годам на 4,5%.

Як зазначае старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, нестабільная сітуацыя ў эканоміцы будзе працягвацца і далей:

– Сацыяльна-эканамічны крызіс не закончыцца ні ў 2016, ні ў 2017 годзе. І хутчэй за ўсё, маючы на ўвазе тое, што ўлады ніякага намеру не выказваюць, каб змяніць эканамічную палітыку,  шэраговых беларусаў чакаюць суровыя часы.

Самыя высокія заробкі на Гарадзеншчыне атрымліваюць праграмісты – больш за 17 мільёнаў рублёў. У хімічнай прамысловасці і фінансавай дзейнасці сярэднемесячныя выплаты перавышаюць 10 мільёнаў. Сярэдні заробак настаўнікаў з вылікам падаткаў складае менш за 4мільёны беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота caricatura.ru