Зарплаты ўпалі амаль ва ўсіх раёнах Беларусі
Сярэдні заробак у Беларусі падае ўжо два месяцы запар. У верасні яна знізілася ў большасці раёнаў. Напрыклад, у Салігорскім раёне падзенне склала 423 рублі. Пры гэтым у верасні рэальныя заробкі, якія разлічваюць з папраўкай на інфляцыю, выраслі толькі ў васьмі раёнах (яшчэ ў двух засталіся на ўзроўні жніўня), а ў астатніх – ўпалі, піша Zerkalo.io паглядзела, як сітуацыя са сярэднімі заробкамі адрозніваецца па раёнах.
Дзе больш за ўсё ўпалі сярэднія заробкі, а дзе – выраслі
Больш за ўсё ў верасні сярэдні заробак упаў у Салігорскім раёне — на 423 рублі — і склаў амаль 1831 рубель, гэта вынікае з дадзеных Белстата. Удакладнім, што ў гэтым тэксце сумы пазначаны да выплаты падаткаў. У Беларусі работнік з налічанага заробку выплачвае падаходны падатак (13%), а таксама ўнёскі ў ФСАН (1%).
У Рэчыцкім раёне вераснёўскае падзенне было на ўзроўні 118 рублёў, у Петрыкаўскім – 118 рублёў, у Бабруйскім – 90 рублёў, у Бялыніцкім – 89 рублёў, а ў Крычаўскім – 85 рублёў.
Пры гэтым сярэднія заробкі выраслі толькі ў 26-ці раёнах (у 20-ці з іх рост склаў менш за 20 рублёў). Больш заўважна сярэдні заробак павялічыўся ў Светлагорскім раёне — на 67 рублёў (да 1569 рублёў).
Які раён аказаўся самым «бедным»
Ніжэй за ўсё сярэдні заробак у верасні быў у Мсціслаўскім раёне – 887 рублёў да выплаты падаткаў. У аўтсайдэрах таксама значацца Кармянскі раён (899 рублёў), Слаўгарадскі (911 рублёў), Шаркаўшчынскі (913 рублёў).
Якая сітуацыя з рэальнымі заробкамі
Рэальная зарплата, якая разлічваецца з папраўкай на інфляцыю, вырасла ў верасні ў Светлагорскім раёне (+3,2% да жніўня), Берасцейскім, Гарадоцкім (па +0,7%), Івацэвіцкім, Браслаўскім (па +0,6%), Шклоўскім (0,5%), Барысаўскім, Астравецкім (па +0,3%).
Напрыклад, у Салігорскім раёне рэальны заробак у верасні знізіўся на 19,8%, Петрыкаўскім – на 10,2%, Бабруйскім – на 9,3%, Рэчыцкім – на 8%.
У Стаўбцоўскім і Веткаўскім раёнах рэальныя заробкі ў верасні не змяніліся ў параўнанні са жніўнем.