Затрыманы намеснік старшыні праўлення Белаграпрамбанка Віталь Крук



Прыярытэтнай версіяй затрымання сярод супрацоўнікаў лічыцца нібыта створаная Круком схема, у якой пераможцамі рэкламнай гульні банка «Юбілейны ураджай прызоў» з буйнымі прызамі станавіліся асобы, блізкія да банкіра, паведаміла nashaniva.com.

Крука затрымалі на працоўным месцы, але ў які дзень – невядома. Таксама вядома пра затрыманне некаторых блізкіх да Крука асоб.

Затрыманне Крука па часе супала з выхадам з СІЗА былога старшыні і віцэ-старшыні Белаграпрамбанка Уладзіміра Падкавырава, якога затрымлівалі напачатку 2021-га.

Топ-прызамі ў «Юбілейным ураджаі прызоў» былі кватэры і машыны.