Заяц і Сурыкаў абмеркавалі пытанні агульнага рынку малака Беларусі і Расеі



Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц і пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў абмеркавалі пытанні гандлю і рэгулявання агульнага рынку малака Беларусі і Расеі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

27 красавіка адбылася сустрэча міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца з паслом Расеі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Яны абмеркавалі праблемныя пытанні ў двухбаковым гандлі, у прыватнасці гандлі малочнай прадукцыяй.

„Пасол адзначыў праблему ўвозу ў Расею пальмавага алею і наяўнасці вялікай колькасці фальсіфікату. Бакі выпрацавалі падыходы па пытанні рэгулявання ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам агульнага рынку малака, звярнулі ўвагу на неабходнасць яго карэкціроўкі за кошт зніжэння ўвозу пальмавага алею, сырных прадуктаў і біржавай групы малочнай прадукцыі з трэціх краін, што дасць магчымасць нармалізаваць гэты сегмент рынку”, – сказаў Аляксей Багданаў.

Мінсельгасхарч Беларусі прадоўжыць дыялог з Мінсельгасам Расеі. У бліжэйшы час плануецца ўзгадніць прагнозныя балансы попыту і прапанавання. Беларусь мае намер захаваць аб’ёмы паставак на ўзроўні 2017 года.

belta.by