Збіральнасць камунальных плацяжоў у Менску перавысіла 100%
Збіральнасць камунальных плацяжоў у Мінску перавысіла 100 працэнтаў. Пра гэта паведамляе „Менск-Навіны” са спасылкай на ЖКГ сталіцы.
Збіральнасць плацяжоў за ЖКП склала 100,15 адсотка з улікам пагашэння запазычанасцей. Пакуль гэта найвышэйшы паказчык за апошнія пяць год. Колькасць даўжнікоў скарацілася на 25% у дамах, якія абслугоўваюцца ЖКГ, і на 21% – у МС і ЖБВК.
