Здабыча калію ў Беларусі ўпала больш чым на палову
Здабыча калію ў Беларусі ў 2022 годзе, паводле папярэдніх ацэнак, склала 3 мільёны тон. Гэта прыкладна на 60% менш, чым у 2021 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў гадавой справаздачы Нацыянальнага інфармацыйнага цэнтра карысных выкапняў ЗША. У ёй змяшчаюцца ацэнкі здабычы і паставак асноўных відаў карысных выкапняў у свеце, у тым ліку ўгнаенняў.
«На сусветныя пастаўкі калію паўплывалі эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і Расеі, што прывяло да росту коштаў і зніжэння спажывання», — гаворыцца ў дакладзе.
У справаздачы зазначаецца, што да 2022 года Беларусь была трэцім па велічыні пастаўшчыком калію ў свеце, пастаўляючы больш за 6 мільёнаў тон калію ў год. Прытым Белстат не публікуе звестак аб экспарце калійных угнаенняў.
Беларускае Радыё Рацыя
