Жорсткае рэгуляванне цэнаў у Беларусі пакуль захаваецца
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрвію тэлеканалу “Беларусь-1”. Ён падкрэсліў, што гэтая мера – не пастаянная, а толькі на пераходны перыяд, і “як толькі сфарміруецца разуменне і патрэбы будуць адпавядаць магчымасцям, ад такога рэгулявання цэнаў адмовяцца”.
Прыгадаем, што ў канцы мінулага году ўрад увёў мараторый на рост цэнаў на большасць тавараных групаў да 15-га студзеня гэтага году. Аднак і пасля гэтай даты, урад працягвае стрымліваць рост цэнаў. Падаражэлі толькі аўтамабільнае паліва і медыкаменты.
Беларускае Радыё Рацыя
