Жыхароў Піншчыны ахапіла “цукровая ліхаманка”



Літаральна за выходныя пінчукі ачысцілі паліцы крамаў з цукрам не толькі ў Пінску, але і па бліжэйшых вёсках. Куплялі цэлымі возікамі, напаўнялі свае аўтамабілі.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, якія кінуліся за цукрам, чым яны тлумачаць чарговы ажыятаж на гэты прадукт:

-Думаю, што штучна. Бо ўсё ёсць, а яны проста падвышаюць цэны. Ажыятаж, цукар зараз увогуле не купіць. А заводы, гавораць, запоўненыя.  

-Магчыма, народ, асабліва людзі ва ўзросце, думаюць, што голад будзе. І таму бяруць шмат. І, магчыма, праз тое, каб не бралі шмат.

-Я думаю, гэты ажыятаж людзі самі ствараюць. Пабеглі ўсё скупляць.

-На ўсё паднялі цэны. І на тавары першай неабходнасці.   

Шмат пінчукоў, якім не хапіла цурку на месцы, звязаліся са сваімі сваякамі і сябрамі з Менску, каб тыя набылі для іх цэлыя пакаванні ў сталіцы. Людзі ўпэўненыя, што неўзабаве гэты тавар удвая падаражэе і цана стане па 5 рублёў за кілаграм.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  „Виртуальный Брест”