Жыхары Беларусі купілі больш чым 120 млн даляраў за месяц



Насельніцтва Беларусі ў бягучым годзе працягвае заставацца чыстым пакупніком замежнай валюты, а прадпрыемствы сталі больш яе прадаваць. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

Так, у красавіку чыстая купля замежнай валюты з боку насельніцтва перавысіла 123 млн даляраў. Банкі прадалі ў красавіку замежнай валюты на 81,5 млн даляраў больш, чым купілі. Разам з тым, Нацбанк сёння паведаміў пра значнае павелічэнне золатавалютных рэзерваў у красавіку (амаль на 5%). Паводле дадзеных рэгулятара, гэтаму паспрыяла купля Нацбанкам замежнай валюты на ўнутраным рынку.

Беларускае Радыё Рацыя