Жыхары Рэчыцы выступаюць супраць рэканструкцыі рынка „Славянскі”



50 подпісаў сабралі незадаволеныя грамадзяне і перадалі іх у пракуратуру, а таксама Рэчыцкі райвыканкам з патрабаваннем не зацвярджаць рашэнне камісіі адносна пабудовы гіпермаркету на месцы рынка.

Паводле прадпрымальніка Алега Шабетніка, у выніку рэканструкцыі рынка без працы застануцца некалькі дзясяткаў чалавек.

– У мяне практычна трапілі пад знос і з аднаго боку, і з другога боку два гандлёвыя аб’екты . На сённяшні дзень мне не прапануюць нічога, проста – забірай ідзе дамоў. Ніякай кампенсацыі. Трапілі пад знос 70 аб’ектаў, а ў цэлым, калі будзе зносіцца, будзе больш за 100 гандлёвых аб’ектаў. Куды ісці людзям – незразумела.

WP_20150303_006-833x400

Рэчыцкія прадпрымальнікі валодаюць інфармацыяй, што тэрыторыя рынка прыглянулася буйному інвестару, які мае ў Беларусі сетку гіпермаркетаў. Аднак гандляры не разумеюць, чаму для будаўніцтва будучага гандлёвага цэнтру не разглядаюцца альтэрнатыўныя пляцоўкі.

Беларускае Радыё Рацыя