Жыллёвае будаўніцтва ў Беларусі скарацілася на 7,5%
У студзені—лістападзе 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 34,6 тыс. новых кватэр, вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн 81,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, што на 7,5% менш, чым у студзені—лістападзе 2017 года.
У лістападзе пабудавана 291,5 тыс. кв. метраў (на 3,5% больш, чым у лістападзе мінулага года, і на 14,5% больш, чым у кастрычніку 2018-га).
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 159,5 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 37,6% агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 761,7 тыс. кв. м (на 51,3% больш, чым у студзені—лістападзе 2017 года), у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 686,2 тыс. кв. м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 944,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 30,7% агульнага ўводу ў краіне.
Заданне на 2018 год па ўводу ў эксплуатацыю жылых памяшканняў ўстаноўлена ў 4 млн кв. м. Для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у шматкватэрных дамах у гарадах запланавана пабудаваць 587 тыс. кв. м, з дзяржпадтрымкай — 900 тыс. кв. м.
Сацыяльнага жылля плануецца пабудаваць 679 тыс. кв. м (фінансаванне — 37 млн 405 тыс. рублёў), для шматдзетных сем’яў — 562,6 тыс. кв. м (410 млн 360 тыс.), індывідуальных жылых дамоў агульнай плошчай 1 млн 484 тыс. кв. м (1 млрд 312 млн 460 тыс. рублёў). У гарадах-спадарожніках плануецца пабудаваць 28,7 тыс. кв. м жылля.
„Ёсць некаторыя складанасці ў тэмпах здачы ў эксплуатацыю жылля ў сувязі з тым, што год пачаўся фактычна без задзелу. Таму некаторыя аб’екты пачынаюць толькі будаваць, і гэта адбіваецца на тэмпах будаўніцтва. Тэмпы будуць нарастаць, і ёсць упэўненасць, што 4 млн кв. метраў будзе пабудавана. Хоць гэта не так проста з прычыны недастатковых даходаў насельніцтва. 900 тыс. з дзяржпадтрымкай — гэта строга абавязковы паказчык, які будзе выкананы і міністэрствам, і абласцямі”, — адзначаў раней начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль.