Жыллёвае будаўніцтва ў Менску з дзяржпадтрымкай скарацілася ў 93 разы



У Менску ў студзені 2017 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 302 новыя кватэры (у студзені 2016 года — 349). Уведзена ў эксплуатацыю 17,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведаміла Галоўнае статыстычнага ўпраўленне сталіцы.

У студзені 2016 года гэты паказчык склаў 23,7 тыс. квадратных метраў. Такім чынам, аб’ём жыллёвага будаўніцтва скараціўся на 24,5%.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, у студзені 2017 года ўведзена ў эксплуатацыю 3,8 тыс. квадратных метраў, або 21,4% агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана: з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 86 квадратных метраў (у студзені 2016 года — 8 тыс., або ў 93 разы больш), у шматкватэрных жылых дамах — 16,7 тыс. квадратных метраў.

Пра зніжэнне аб’ёмаў будаўніцтва жылля дзеля стрымлівання росту насельніцтва сталічныя ўлады заяўлялі яшчэ ў 2015 годзе.

belapan.by