Зінаіда Міхнюк абвергла словы чыноўніка пра высокія заробкі ў рэгіёне



Амаль палова працаўнікоў у Берасці атрымоўвае тысячу рублёў у якасці заробка ў Берасці. Такую заяву зрабіў старшыня берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук. «Але на справе сітуацыя выглядае значна горш і не апавядае заяўленым лічбам», — звярнула ўвагу старшыня абласной арганізацыі незалежных прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк:

У Берасцейскай абласной арганізацыі ў нас каля 500 чальцоў прафсаюза. І толькі 2 чальцы прафсаюза атрымліваюць заробак у 1000 рублёў і больш. Мы гэта бачым па выплаце чалецкіх прафсаюзных узносаў. Тыя людзі, што яшчэ да 500 рублёў зарабляюць, спакойна ставяцца да свайго ўзроўню жыцця, астатнія – ля рысы беднасці.

Сярод прафесій, якія трапілі ў спіс, дзе зарабляюць больш за тысячу рублёў, такія накірункі, як будаўніцтва, прамысловасць, сувязь, навукова-тэхнічная і страхавая дзейнасць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце