Змест вонкавай рэкламы неабходна будзе ўзгадняць з мясцовымі ўладамі



Змест вонкавай рэкламы, у тым ліку той, што размяшчаецца на білбордах і транспарце, неабходна будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Гэта прадугледжвае падпісаны 6 ліпеня дэкрэт № 3 „Аб змяненні Дэкрэта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы”.

Парадак узгаднення будзе вызначацца Саветам міністраў.

„Гэтыя меры дадуць магчымасць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы”, — гаворыцца ў каментары прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.

Навацыі не закрануць рэкламу на аўтамабілях, якая змяшчае выключна інфармацыю пра таварныя знакі і знакі абслугоўвання, перавозку пасажыраў і грузаў, нумары тэлефона дыспетчара таксі, а таксама продаж гэтага аўтамабіля.

belapan.by