Зміцер Кучук: Адключэнні на БелАЭС выклікаюць трывогу
Беларуская АЭС у Астраўцы пасля чарговага аварыйнага адключэння рэактара 16 студзеня пакуль не ўзнавіла паставак электраэнергіі.
Па словах старшыні Беларускай партыі Зялёныя Змітра Кучука, гэтыя адключэнні ўжо выклікаюць трывогу:
– Насцярожвае тое, што атамная станцыя не можа выйсці на сваю праектную магутнасць. У Беларусі былі маразы, таму мы зараз фактычна павінны больш спажываць газу, і не можам замяніць яго якраз электрычнасцю на сваіх ТЭЦ. Пакуль яе не запусцілі і не ведаю, ці запусцяць, няма інфармацыі наколькі там сур’ёзныя паломкі. Але калі выходзіць са строю генератар, то думаю, што вельмі складаная сітуацыя ў плане якасці будаўніцтва і той працы, якая там адбываецца.
Акрамя шматлікіх праблем, дарагавізны і небяспекі Беларуская АЭС пакуль што нічога не прынесла, – канстатуе Зміцер Кучук.
Беларускае Радыё Рацыя