Зміцер Кучук: Спыніць працу АЭС ужо не атрымаецца
Два тыдні – столькі мінула з моманту запуску энергаблока беларускай АЭС. Станцыя пакуль працуе без аварый ад 21 студзеня.
Старшыня Беларускай партыі „Зялёныя” Зміцер Кучук звярнуў увагу, што адзіны варыянт у экстраным выпадку – гэта выключэнне падачы энергіі ў сетку:
– У прынцыпе можна лічыць, што атамная станцыя запушчана, таму што, наколькі мы ведаем, у рэактар было закладзенае паліва. І гэта з’яўляецца фактарам таго, што атамная станцыя пачынае выпрацоўваць электраэнергію. І адпаведна спыніць рэакцыю дастаткова складана, практычна нерэальна. Адзінае, што можна, гэта адключаць генератар, каб не было падачы электраэнергіі ў агульную сетку.
Зміцер Кучук адзначыў, што спыніць працу АЭС ужо не атрымаецца. У перспектыве ў палітычным плане гэта стварае доўгатэрміновую залежнасць ад Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя