Зміцер Кучук: Уладам трэба яшчэ раз добра задумацца
Ужо ў верасні – кастрычніку гэтага году АЭС у Астраўцы пачне даваць першую электраэнергію, – прагназуюць прадстаўнікі ўлады. Але па меркаванні старшыні Беларускай партыі „Зялёныя” Змітра Кучука, уладам Беларусі трэба яшчэ раз добра задумацца перад тым, як даваць згоду на запуск гэтай станцыі:
– Мы яшчэ раз гаворым, што ў такіх умовах як яна будавалася, з тымі недахопамі, якія былі пры будаўніцтве, мы заклікаем улады задумацца, ці патрэбна Беларусі гэтая АЭС, ці патрэбна нам паўтарэнне Чарнобыльскай катастрофы. І напэўна падлічыць яшчэ раз эканамічны складнік для таго, каб прааналізаваць наколькі яна будзе прыносіць эканамічны эфект ва ўмовах Беларусі.
Хаця Аляксандр Лукашэнка і казаў, што запуск Астравецкай АЭС зэканоміць каля 5 мільярдаў кубоў газу, аднак зараз кошты на газ і нафту моцна падаюць. А кошт атамнай энергіі з’ўляецца адным з самых дарагіх у свеце. Таму, па меркаванні Змітра Кучука, можа здарыцца так, што прасцей і танней будзе закупаць і выкарыстоўваць газ і нафтапрадукты ў той энергасістэме, якая зараз існуе. Перавод гаспадаркі пад новую атамную энергію запатрабуе дадатковых фінансавых укладанняў. Да таго ж, пасля запуску АЭС неабходна будзе выплочваць крэдыты, узятыя пад яе будаўніцтва. Таму можа апынуцаца, што замест фінансавага выйгрышу эканоміка і насельніцтва панясуць страты, – лічыць Зміцер Кучук.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя