Зміцер Кучук: «Расатам» з’яўляецца няякасным падрадчыкам



Больш чым праз месяц пасля адключэння рэактара на Беларускай АЭС ад энергасеткіі, якое адбылося 12 ліпеня, спецыялісты высветлілі прычыну няштатанай сітуацыі.

Неабходна замена аднаго з элементаў узбуджальніка генератара. Наколькі працяглая гэтая працэдура, не паведамляецца. Па словах кіраўніка беларускай партыі Зялёныя Зміцера Кучука, паломка сур’ёзная і для рамонту спатрэбіцца шмат часу.

– Не можа працаваць генератар, адпаведна не можа вырабляцца электраэнергія. І мы гавары пра тое, што сапраўды «Расатам» пастаўляе на беларускую атамную станцыю абсталяванне, якое фактычна нідзе не эксплуатавалася, ні на якіх атамных станцыях больш не выкарыстоўвалася. Былі праблемы таксама з генератарам на Варонежскай атамнай станцыі, па-мойму, пару гадоў таму, калі яны таксама ўводзілі яе ў эксплуатацыю. І такія ж праблемы з Беларускай атамнай станцыяй. Гэта гаворыць, перадусім, што «Расатам» з’яўляецца няякасным падрадчыкам і абсталяванне пастаўляе няякаснае.

Відавочна, што АЭС не апраўдвае тых спадзяванняў, якія на яе ўскладаліся. Яна стварае небяспеку для навакольнага асяроддзя і людзей і не прыносіць прыбытку. Беларусь па-ранейшаму закупае вялікія аб’ёмы расейскага газу. Хаця разлік быў на яго эканомію і зніжэнне паставак за кошт выпрацоўкі энергіі на АЭС, – кажа Зміцер Кучук.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя