Змяніліся нормы перавозу харчавання і тавараў праз беларуска-польскую мяжу
Новыя метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні прызначэння і кошту тавараў, што перамяшчаюцца фізічнымі асобамі апублікаваныя на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
Цяпер беларусы могуць завезці з-за мяжы мытнага саюза не больш за 1 літр алкаголю раз у 7 дзён (раней абмежаванне складала 3 літраў на чалавека), а калі грамадзянін перасякае мяжу пешшу, то з сабой ён можа пранесці не больш за паўлітра любога алкаголю, у тым ліку піва. Зрэзаны ліміт бяспошліннага ўвозу прадуктаў харчавання ўдвая.
Раз у тыдзень можна завезці не больш за 5 кг ежы, а калі грамадзянін бывае за мяжой часцей чым 1 раз у дзень, яму наогул забаронена правозіць любыя прадукты. Абмежаванні закранулі таксама ўвоз шын і дыскаў для аўтамабіляў. Цяпер адзін чалавек можа ў год завезці пры выкананні працэдуры толькі адзін камплект летняй або зімовай „гумы”.
Забарона распаўсюджваецца нават на тых, хто завёз комплет шын да ўвядзення новых правілаў. Да нядаўняга часу „пераабуць” машыну можна было двойчы на год – завезці адзін камплект летняй і адзін камплект зімовай „гумы”, а аўтамабільныя дыскі ўвогуле лічыліся запчасткамі і іх можна было бязмытна ўвозіць раз у месяц.