Змяншаецца колькасць фермерскіх гаспадарак
Калі летась на Гарадзеншчыне іх налічвалася 399, сёлета — 388.
Асноўнай прычынай адмоўнай тэндэнцыі з’яўляюцца такія фактары, як няроўныя ўмовы канкурэнцыі з дзяржаўнымі калгасамі і саўгасамі, недасягальнасць ільготных крэдытаў для развіцця, жорсткія захады падатковай інспекцыі і немагчымасць своечасовых разлікаў з дзяржавай пры продажы прадукцыі.
Як зазначае генеральны дырэктар Гарадзенскай абласной асацыяцыі фермераў Уладзімір Ушкевіч, складанасці ў фермераў заўсёды былі і застаюцца:
— Сёння фермер — гэта той жа сельгасвытворца і, паводле нашага заканадаўства, ён мае тыя ж правы, што і СВК. Чым больш будзе канкурэнцыі, тым лепш будзе развівацца вытворчасць. Калі дзейнічаць паводле закона, зарэгістравацца нескладана,адзіная складанасць — атрымаць зямлю. Зямельнае пытанне заўсёды было цяжкім.
Кожны фермер Гарадзеншчыны плаціць, у сярэднім, падатак у памеры тры з паловай мільёны рублёў штомесяц. У дзяржаўны бюджэт на працягу года фермеры Гарадзенскай вобласці пералічылі больш за 700 000 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: kirovsk.by