Знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені скараціўся амаль на 14%
У студзені 2020 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў 5 млрд 102,6 млн долараў, што на 13,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.
Экспарт тавараў і паслуг знізіўся на 13,4% і склаў 2 млрд 698,2 млн долараў, імпарт — на 14,2% да 2 млрд 404,4 млн долараў.
Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі склала 293,8 млн долараў. У студзені 2019 года дадатнае сальда складала 314,9 млн долараў.
Паводле дадзеных Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені гэтага года скараціўся на 17,1% да 4 млрд 39,1 млн долараў. Экспарт тавараў знізіўся на 18% і склаў 1 млрд 998 млн долараў, імпарт — на 16,1% (2 млрд 41,1 млн долараў). Такім чынам, адмоўнае сальда гандлю таварамі склала 43,1 млн долараў (у студзені 2019 года — плюс 4,4 млн долараў).
Знешнегандлёвы абарот паслуг за першы месяц 2020 года павялічыўся на 1,5% і дасягнуў 1 млрд 63,5 млн долараў. Пры гэтым экспарт паслуг вырас на 3,1% да 700,2 млн долараў, імпарт — знізіўся на 1,5% да 363,3 млн. Станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі за студзень мінулага года склала 336,9 млн долараў супраць 310,5 млн у студзені 2019-га.