Знешнегандлёвы тавараабарот у студзені—траўні скараціўся на 2%
Знешнегандлёвы абарот Беларусі за пяць месяцаў 2019 года склаў 28 млрд 672,7 млн даляраў і скараціўся да аналагічнага перыяду 2018 года ў бягучых цэнах на 2%, вынікае з дадзеных Белстата.
Экспарт тавараў склаў 13 млрд 141,1 млн (-4%), імпарт — 15 млрд 531,6 млн (-0,1%) даляраў.
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені—маі 2019 года склала 2 млрд 390,5 млн даляраў ЗША. Па выніках студзеня—траўня 2018 года сальда таксама было адмоўным — 1 млрд 860,9 млн даляраў, або на 529,6 млн менш.
Знешнегандлёвы абарот з краінамі ЕАЭС склаў 14 млрд 299,2 млн даляраў, што на 3,9% менш, чым за студзень—травень 2018 года. Экспарт тавараў знізіўся на 1,7% да 5 млрд 594,1 млн, імпарт — на 5,6% да 8 млрд 705,1 млн даляраў. У гандлі з гэтымі краінамі сальда было адмоўным — 3 млрд 111 млн даляраў (у студзені—траўні 2018 года — 3 млрд 546,5 млн).
Узаемны тавараабарот з Расеяй, паводле дадзеных Белстата, за пяць месяцаў 2019 года склаў 13 млрд 864,3 млн даляраў і знізіўся да ўзроўню студзеня—мая 2018 года на 4,2%. Экспарт тавараў склаў 5 млрд 228,6 млн (на 1,6% менш), імпарт — 8 млрд 635,7 млн (на 5,8% менш). Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 3 млрд 407,1 млн даляраў (у студзені—маі 2018 года — 3 млрд 853,1 млн).
Знешнегандлёвы абарот з краінамі Еўразвяза за студзень—май 2019 года склаў 6 млрд 543,4 млн даляраў, зменшыўшыся да ўзроўню такога ж перыяду 2018 года на 10,9%. Экспарт тавараў склаў 3 млрд 635 млн (на 18% менш), імпарт — 2 млрд 908,4 млн (на 0,1% больш). Станоўчае сальда ў гандлі з краінамі ЕЗ склала 726,6 млн даляраў (у студзені—траўні 2018 года — 1 млрд 528,7 млн).
У краіны па-за СНД экспарт у студзені—траўні знізіўся на 7,5% да 5 млрд 872,5 млн даляраў, імпарт — вырас на 6,6% да 6 млрд 67,8 млн. У цэлым тавараабарот знізіўся на 0,9% да 11 млрд 940,3 млн даляраў, а адмоўнае сальда склала 195,3 млн даляраў супраць станоўчага ў 657,2 млн у студзені—траўні 2018 года.
Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка ўсклаў на прэм’ер-міністра Сяргея Румаса персанальную адказнасць „за забеспячэнне эканамічнага росту краіны пераважна за кошт знешняга попыту”. Адпаведнае распараджэнне ён падпісаў 20 мая. Крытэрыем эфектыўнай экспартнай дзейнасці будзе з’яўляцца забеспячэнне таварнай і геаграфічнай дыверсіфікацыі паставак, а таксама нарошчванне экспарту тавараў і паслуг тэмпамі, якія апераджаюць рост імпарту.
22 траўня на пасяджэнні Савета міністраў, дзе разглядалася праца эканомікі, Румас заявіў аб неабходнасці выправіць па выніках першага паўгоддзя сітуацыю з экспартам тавараў і паслуг.