Знешнегандлёвы таваразварот Беларусі знізіўся на 16,4%
У студзені-траўні 2016 года знешнегандлёвы таваразварот Беларусі склаў 19 млрд. 433,4 млн. даляраў ЗША, у тым ліку экспарт – 8 млрд. 904,8 млн. даляраў, імпарт – 10 млрд. 528,6 млн. даляраў.
Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, да ўзроўню студзеня-траўня 2015 года з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі знізіўся на 16,4%, экспарт – на 19,2%, імпарт – на 13,8%.
Па выніках пяці месяцаў 2016 года ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года экспарт тавараў у натуральным выражэнні павялічыўся на 1,1%, імпарт скараціўся на 2,2% пры зніжэнні сярэдніх цэн экспарту на 20,1%, імпарту – на 11,9%.