Знешнегандлёвы таваразварот Беларусі ў студзені—чэрвені скараціўся больш як на 20%



Знешнегандлёвы зварот Беларусі за шэсць месяцаў 2020 года склаў 27 млрд 536,1 млн даляраў. Да студзеня—чэрвеня 2019-га ён скараціўся ў бягучых цэнах на 20,4%, вынікае з дадзеных Белстата.

Экспарт тавараў склаў 12 млрд 834,3 млн (-19,4%), імпарт — 14 млрд 701,8 млн даляраў (-21,2%).

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень—чэрвень 2020 года склаў 1 млрд 867,5 млн даляраў ЗША. Па выніках студзеня—чэрвеня 2019 года сальда таксама было адмоўным — 2 млрд 718,8 млн даляраў.

Знешнегандлёвы абарот з краінамі ЕАЭС за студзень—чэрвень 2020 года склаў 13 млрд 667,1 млн даляраў, што на 21% менш, чым за студзень—чэрвень 2019 года. Экспарт тавараў знізіўся на 6,1% да 6 млрд 444,1 млн, імпарт — на 30,9% да 7 млрд 223 млн даляраў. У гандлі з гэтымі краінамі сальда было адмоўным у памеры 778,9 млн долараў (у студзені—чэрвені 2019 года — мінус 3 млрд 578,4 млн).

Таваразварот з Расеяй, паводле звестак Белстата, за шэсць месяцаў 2020 года склаў 13 млрд 202,7 млн даляраў (памяншэнне да ўзроўню студзеня—чэрвеня 2019 года на 21,5%). Экспарт тавараў склаў 6 млрд 45,3 млн (-6,5%), імпарт — 7 млрд 157,4 млн (-30,9%). Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй — 1 млрд 112,1 млн долараў (у студзені—чэрвені 2019 года — мінус 3 млрд 889,9 млн).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі Еўразвяза за першае паўгоддзе 2020 года склаў 5 млрд 305,3 млн даляраў, зменшыўшыся да студзеня—чэрвеня 2019 года на 16,5%. Экспарт склаў 2 млрд 199 млн даляраў (-27,6%), імпарт — 3 млрд 106,3 млн (-6,2%). Адмоўнае сальда склала 907,3 млн даляраў (у студзені—чэрвені 2019 года — мінус 273,3 млн даляраў).

У краіны па-за СНД экспарт у студзені—чэрвені 2020 года знізіўся на 31,2% да 4 млрд 814,3 млн даляраў, імпарт — на 8,8% да 6 млрд 642,4 млн. У цэлым тавараабарот скараціўся на 19,8% да 11 млрд 456,7 млн даляраў, а адмоўнае сальда склала 1 млрд 828,1 млн супраць адмоўнага ў 286,3 млн даляраў у студзені—чэрвені 2019 года.

Раней выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра „Стратэгія” Яраслаў Раманчук у каментары БелаПАН адзначаў, што нават паводле аптымістычнага сцэнарыя знешні гандаль таварамі па выніках 2020 года знізіцца на 25%. Ён абгрунтаваў такі прагноз рэжымам самаізаляцыі і каранціну з-за каранавіруса ў знешніх партнёраў. „Дамоўленасці аб пастаўках нафты не дадуць нам росту валютнай выручкі, на якую мы раней разлічвалі. У цэлым прасяданне сусветнай эканомікі, рэцэсія прывядуць да істотнага патаннення энергарэсурсаў, якія складаюць аснову беларускага экспарту”, — сказаў эканаміст.

belapan.by