Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 чэрвеня склаў 18,4 млрд. даляраў
Мінфін апублікаваў звесткі аб дзяржаўным доўгу Беларусі. Па стане на 1 чэрвеня агульны дзярждоўг склаў 60,5 млрд. рублёў. З улікам курсавых розніц за травень ён зменшыўся на 580 млн рублёў.
Вонкавы дзярждоўг склаў 18,4 млрд даляраў. За травень ён вырас амаль на 350 млн даляраў з улікам курсавых розніц.
Унутраны доўг скараціўся на 300 млн рублёў да 12,86 млрд рублёў.