Знешні дзярждоўг Беларусі павялічыўся да 18,3 млрд даляраў



Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 лістапада склаў 18,3 млрд даляраў. Гэта на 0,1 млрд менш у параўнанні з 1 кастрычніка. З улікам курсавых розніц, з пачатку года доўг скараціўся на 0,3 млрд даляраў, вынікае з дадзеных Мінфіна.

У кастрычніку Беларусь прыцягнула 29,6 млн даляраў, у тым ліку 21,1 млн ад Расеі, 8,2 млн даляраў ад МБРР і 0,3 млн ад ЕБРР і СІБ.

Усяго за дзесяць месяцаў краіна атрымала 1,0655 млрд даляраў пазык, з якіх 857,1 млн прадаставіў урад Расеі, 163,5 млн — МБРР, 20 млн — Фонд АПЕК, 14,9 млн — Экспартна-імпартны банк Кітая, 10 млн — ЕБРР і СІБ.

Пагашэнне замежнай запазычанасці ў кастрычніку склала 69,8 млн даляраў, з якіх 30 млн даляраў вярнулі ўраду і банкам Расеі, а 38,2 — МБРР, 1,6 млн — ЕБРР і СІБ.

Усяго ж за дзесяць месяцаў Беларусь вярнула 1,4511 млрд даляраў, у тым ліку 638,8 млн даляраў Расеі, 406,9 млн даляраў — банкам Кітая, 276,6 млн даляраў — ЕФСР, 121,6 млн даляраў — МБРР, 6,5 млн даляраў — ЕБРР і СІБ, 0,7 млн даляраў — таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Унутраная дзяржаўная запазычанасць на 1 лістапада склала 11 млрд рублёў. Ён вырас з пачатку года на 1,2 млрд з улікам курсавых розніц. У кастрычніку на ўнутраным рынку было прыцягнута 120 млн даляраў. Агульны аб’ём размяшчэння аблігацый за студзень-кастрычнік склаў 937,5 млн даляраў і 191 млн рублёў. За дзесяць месяцаў Мінфін пагасіў аблігацый на 198,9 млн даляраў і 145 млн рублёў.

Дзярждоўг Беларусі на 1 лістапада склаў 55,3 млрд рублёў. Ён знізіўся з пачатку года на 2,5 млрд рублёў.

Паводле reform.by.