Знешнія рызыкі для Беларусі застаюцца вельмі высокімі



Эканоміка Беларусі працягвае зведваць уплыў геапалітычных рызыкаў, звязаных з канфліктам на ўсходзе Украіны і неспрыяльнымі эфектамі, што распаўсюджваюцца з Расеі.

Да такой высновы прыйшлі эксперты Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця у сваім апошнім эканамічным прагнозе. Беларуская эканоміка ў першым квартале года скарацілася на 2% у параўнанні з адпаведнымі леташнім перыядам.

Значная залежнасць эканомікі і гандлю Беларусі ад  расейскай эканомікі прывяла да змяншэння аб’ёмаў экспарту і прамысловай вытворчасці.

„Разам з тым знешнія рызыкі для Беларусі застаюцца вельмі высокімі, вынікаючы, у прыватнасці, са значных патрэбаў у дзяржаўным рэфінансаванні ў замежнай валюце і па-ранейшаму неспрыяльных умоў гандлю ў параўнанні з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі”, – зазначаюць аналітыкі.

На іх думку, адсутнасць істотных унутраных рэформ і паляпшэнняў у знешняй кан’юнктуры, а таксама высокі ўзровень знешняй ліквіднасці і рызыкаў рэфінансавання азначаюць, што ў Беларусі, хутчэй за ўсё, у 2016 годзе будзе зафіксаваны нулявы рост.