Зніжаюцца выдаткі на сацыяльнае будаўніцтва



За чатыры месяцы 2016 года на Гарадзеншчыне пабудавана 125 000 квадратных метраў жылля, што на 30% менш за паказчыкі мінулага года. Істотна зменшылася будаўніцтва, якое ажыццяўлалася пры дзяржаўнай падтрымцы для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Церпяць перадусім такія катэгорыі грамадзян, як інваліды і шматдзетныя сем’і – яны доўгі час  не могуць атрымаць абяцаныя  дзяржавай кватэры:

– Дамы больш не будуюцца. Чуем адны абяцанні, нічога канкрэтнага. Чакайце. А чаго чакаць?!

– Па законе мы маем права на такое жыллё, чакаем яго ўжо 10 гадоў. І дзяржава нам яго абяцае, як ільготнай катэгорыі грамадзян.

Галоўная прычына істотнага змяншэння будаўніцтва – адсутнасць фінансавых сродкаў, якія прызначаныя на дзяржаўныя інвестыцыі. Кіраўніцтва Гарадзенскай вобласьці ўжо агучыла інфармацыю аб тым, што калі прагнозныя паказчыкі па будаўніцтве будуць выкананыя на палову – гэта будзе вялікім поспехам.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота БелТА