Золатавалютныя рэзервы Беларусі апусціліся да межавога ўзроўню



Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі 7 мільярдаў 321 мільён даляраў. Яны знізіліся да мінімальнага значэння з красавіка 2019 года.

Як паведамляе Нацыянальны банк, за верасень залаты запас знізіўся амаль на два працэнты, пасля жнівеньскага падзення на 16 працэнтаў.

Адмоўную дынаміку Нацбанк тлумачыць планавым пагашэннем пазыкаў у замежнай валюце. Замежныя аналітыкі мяркуюць, што да канца года золатавалютныя рэзервы Беларусі могуць апусціцца ніжэй за мэтавы паказчык (7,3 млрд даляраў), які вызначыў Нацбанк Беларусі ў асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі.

Дарэчы, на пачатак года залаты запас краіны складаў 9 млрд 393 мільёны даляраў. Такім чынам зніжэнне з пачатку года перавысіла два мільярды даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя