Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц скараціліся на 140 мільёнаў долараў



Па стане на 1 лютага міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 017,7 мільёна долараў у эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За студзень 2019 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 139,9 мільёна долараў, або на 2%. Як тлумачыць Набанк, гэта выклікана планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязанняў на агульную суму каля 650 мільёнаў долараў.

Паводле прагнозаў, на 1 студзеня 2020 года міжнародныя рэзервовыя актывы Нацбанка павінныя складаць не менш за 7,1 мільярда долараў.

nbrb.by