ЗША адкрыты для санкцый супраць Расеі ў нафтагазавай галіне
Злучаныя Штаты Амерыкі разглядаюць увядзенне санкцый супраць Расеі ў нафтагазавай галіне, паведамілі ў Белым доме.

На гэты момант у ЗША аналізуюцца наступствы такога кроку для сусветных рынкаў і цэны на энерганосьбіты ў ЗША. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.
Крыху раней прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў пра намер цалкам адмовіцца ад імпарту нафты з Расеі. Таксама было абвешчана аб новых пастаўках супрацьтанкавай зброі ва Украіну.
