ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні да Беларусі
15 гадоў таму
5 снежня ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс Беларусі 8 фізічных асобаў і 11 кампаніяў. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.

Спіс беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якія трапілі пад санкцыі, папоўнілі:
- генэральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін,
- дырэктар ААТ «Зеніт-БелОМА» Мікалай Гайчук,
- генэральны дырэктар холдынгу «БелОМА» Аляксандр Мароз,
- дырэктар ААТ «Тытунь-Інвест» Віктар Пятровіч,
- бізнэсовец Аляксандр Шакуцін,
- бізнэсовец Павел Тапузідзіс, уладальнік «Табак-Інвест»,
- кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітры Шаўцоў,
- навуковец ў галіне лазернай фізікі і прыладабудавання, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Шкадарэвіч.
Сярод кампаніяў пад санкцыі ЗША трапілі:
- Канцэрн «Беллеспаперпрам»,
- ААТ «ММЗ імя С.І. Вавілава — кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА»,
- ААТ «Зеніт-БелОМА»,
- ААТ «Кіроўная кампанія холдынгу «Гарызонт»,
- ААТ «АЛЕВКУРП»,
- ААТ «Амкадор» — кіроўная кампанія холдынгу»,
- навукова-вытворчы холдынг дакладнага машынабудаваньня «Планар»;
- кіроўная кампанія холдынгу «Беларуская цэмэнтная кампанія»,
- РУП «Белмытсэрвіс»,
- НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА;
- ААТ «Тытунь-Інвэст».
Санкцыі прадугледжваюць блакаванне актываў у выпадку, калі яны знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, а таксама арганізацый, якія на 50% і больш належаць названым у спісе асобам або кампаніям. Для тых, што супрацоўнічае з падсанкцыйнымі асобамі і кампаніямі, гэта пагражае другаснымі санкцыямі.
