ЗША знялі санкцыі з «Беларуснафты»
Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў Амерыкі вырашыў спыніць дзеянне санкцый у дачыненні да прадпрыемства «Беларуснафта». Яны былі ўведзены ў дачыненні да кампаніі чатыры гады таму. Як адзначылі ў дзярждэпартаменце, беларускае прадпрыемства больш не займаецца дзейнасцю, якая падпадае пад санкцыі, і запэўніла, што не мае намеру займацца ёю і надалей. Рашэнне апублікавана на партале прававой інфармацыі ўраду ЗША.
У 2011-м годзе ўлады ЗША дадалі «Беларуснафту» ў спіс кампаній, якія парушаюць дзейныя супраць Ірана санкцыі (па інфармацыі, згодна з якой «Беларуснафта» ў 2007-м годзе падпісала кантракт з іранскай кампаніяй аб распрацоўцы нафтавага радовішча).
Беларускае Радыё Рацыя