Звольнены міністр фінансаў Беларусі
Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра фінансаў Андрэя Харкаўца. Адпаведны ўказ быў падпісаны 21 ліпеня. «Андрэй Харкавец вызвалены ад пасады міністра фінансаў Беларусі ў сувязі з выхадам у адстаўку», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
У той жа дзень Лукашэнка адзначыў, што на ўнутраным валютным рынку краіны адбылася стабілізацыя. „Вельмі важна, што ў апошні час стабілізаваўся ўнутраны валютны рынак. Насельніцтва неяк супакоілася, і прадпрыемствы сталі больш прадаваць валюты,” – заявіў Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм’ера Міхаіла Мясьніковіча.