“Зялёнае святло” для яшчэ трох беларускіх прадпрыемстваў
Яшчэ тры беларускія прадпрыемствы адновяць пастаўкі свініны ў Расею. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце расейскай Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе. Да гэтых прадпрыемстваў адносяцца: “Магілёўскі мясакамбінат”, “Бабруйскі мясакамбінат”, адкрытае акцыянернае таварыства “Белавежскі”.
Раней, з першага ліпеня, Расея зняла забарону на пастаўкі свініны ў паўтушах з Гарадзенскага і Бярозаўскага мясакамбітанатў, а таксама філіяла “Мастоўскі кумпячок” ад агракамбіната “Скідзельскі”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота supersadovnik.net
