З’явілася петыцыя беларускіх рабочых у адказ на праўладную
Страйкам ААТ «Гродна-Азот» стварыў петыцыю да Міжнароднай арганізацыі працы з просьбай падтрымаць работнікаў усіх прадпрыемстваў Беларусі. «Мы хочам, каб у МАП пачулі галасы сапраўдных працоўных, і каб у міжнароднай арганізацыі не было сумневу ў тым, з якімі парушэннямі закону збіраліся подпісы пад лістом Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі”, — пацвердзілі выданню «Салідарнасць» у страйкаме. Петыцыя размешчана на платформе change.org, за два дні яе падпісалі больш за 3600 чалавек.
Зварот адрасаваны генеральнаму дырэктару МАП Гаю Райдэру, чальцам адміністрацыйнай рады і бюро.
