З’явілася петыцыя супраць Беларускай АЭС
Прадстаўнікі беларускай дыяспары на сайце supolka.net ініцыявалі петыцыю ў Савет Еўразвяза, Еўрапейскі парламент, лідарам палітычных партый краін ЕЗ, у экалагічныя ініцыятывы звяза супраць Беларускай АЭС.
„Мэты петыцыі — прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадскасці Еўразвяза да праблематыкі БелАЭС, увесці поўную забарону на імпарт у ЕЗ электраэнергіі, што вырабляецца ў Беларусі, яе транзіт па тэрыторыі ЕЗ, а таксама прыняцце санкцый супраць кампаній, якія ажыццяўляюць пастаўкі абсталявання на БелАЭС”, — тлумачаць аўтары петыцыі. Яны лічаць, што гэтая станцыя можа ўяўляць сур’ёзную экалагічную пагрозу ўсяму Еўразійскаму кантыненту.
Збор подпісаў пад петыцыяй працягнецца да першага лютага.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тут.бай