З’язджаюць, бо немагчыма застацца
Усё большая колькасць беларусаў з’язджае ў Польшчу з працоўнымі мэтамі. Пасля выбараў 9 жніўня іх колькасць вылічваецца тысячамі. Беларус, спадар Мікалай, што жыве ў краіне-суседцы ўжо паўгода, адзначыў, што паколькі немагчыма атрымаць візу ў Беларусі, то і вяртацца на Радзіму пакуль не збіраецца:
– Няма заробку, небяспечна, сэнсу ехаць няма. Хоць і хочацца. Калі бяспечна ў нашай краіне будзе, то бок, народ будзе абаронены, будзе свабода слова, тады можна будзе хаця б прыехаць у госці. А тут нават думаеш, што ты не можаш прыехаць, бо тыдзень таму візавыя цэнтры Польшчы і Літвы закрыліся. Я ўжо не магу прыехаць дахаты, бо я разумею, што не вярнуся назад у Польшчу ў бліжэйшы час.
Суразмоўца звярнуў увагу, што пакуль што не звязвае сваю будучыню з Беларуссю. Прычына — эканамічная і палітычная.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: krasnodonskiy.com.ua
