Міністэрства іфармацыі закавалі ў ланцугі
Прыкладна а палове на адзінаццатую 10 студзеня маладзёны наклеілі на калоны галоўнага ўвахода ў Міністэрства інфармацыі вялізныя плакаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі і 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама навязалі на дзвярныя ручкі ланцугі.
Такім чынам уваход у міністэрства быў на некаторы час заблакаваны. Некаторыя мінакі спыняліся і зацікаўлена назіралі за падзеяй, а таксама чыталі вытрымкі з Канстытуцыі пра тое, што кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў і іх выказванне, а манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі і цэнзура не дапускаюцца.
Праз хвілін дваццаць да ўвахода падбеглі міліцыянты.
Яшчэ праз некаторы час з’явіліся слесары і вызвалілі ўваход з дапамогай малатка і кусачак.
Першай сарвалі цытату з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Вытрымка з Канстытуцыі правісела на 5 хвілін болей.
Верагодна, акцыя прымеркаваная да 10 снежня — Міжнароднага дня правоў чалавека.
Фота Арцёма Лявы