Міністр аховы здароўя: Масачны рэжым застанецца як мінімум да лета



Усе пацыенты ў Беларусі, у якіх выявілі брытанскі штам каронавіруса, лечацца дома. Ніхто з іх пакуль не мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе ў бальніцы. Пры гэтым узровень захворвання, са слоў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, цяпер ніжэйшы — 40% ад піка вясновай хвалі, адзначае TUT.BY.

Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя апублікаваў каментар міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча наконт брытанскага штаму каронавіруса ў Беларусі:

— На шчасце ці на жаль, сітуацыя развіваецца ў прагназаваных рамках. Брытанскі штам, як і іншыя штамы, хутчэй за ўсё, павінен прыйсці ў папуляцыю акадэмічных штамаў нашай краіны. Прычын для панікі я не бачу. Па-першае, з-за супярэчлівасці той інфармацыі, якая ідзе па гэтым штаме, што шырока распаўсюдзіўся ў краінах Заходняй Еўропы. Па-другое, ні адзін з пацыентаў з брытанскім штамам пакуль што не праходзіць стацыянарнага лячэння.

Дзмітрый Піневіч пры гэтым падкрэсліў: усё гэта не азначае таго, што росту захворвання не адбудзецца.

— Але ён у большай ступені звязаны з вясновым уздымам, напластоўваецца на сезонныя захворванні, характэрныя для нашай краіны. Разам з тым у цяперашні час такога росту мы не бачым. Мы ў гатоўнасці, мы не аслабляем усе нашы рэжымныя мерапрыемствы, якія тычацца рэспіраторнага этыкету. Масачны рэжым застанецца ў нас як мінімум да летняга сезону, а можа, і больш. Ён сваю ролю адыграў і будзе адыгрываць у далейшым. Узровень захворвання зараз ніжэй 40 працэнтаў ад піка вясновай хвалі.

Пры гэтым узровень захворвання, са слоў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, цяпер ніжэйшы за 40% ад піка вясновай хвалі. Нагадаем, у першую хвалю каронавіруса пікавым значэннем было 973 новыя выпадкі за суткі — 29 красавіка 2020 года. 40% ад гэтай колькасці — 389. У апошнія дні самы мінімальны паказчык новых выпадкаў быў — па дадзеных на 10 сакавіка, — 609 інфікаваных.

Нагадаем, у Беларусі ўжо выяўлены новы штам каранавіруса — брытанскі. Яго першыя ўзоры беларускія спецыялісты знайшлі ў людзей, якія прыехалі з-за мяжы — з Польшчы, Украіны, Егіпта. Яшчэ некалькі станоўчых вынікаў атрыманы ў інфіцыраваных на тэрыторыі краіны. Брытанскі штам больш заразны за тыя, што распаўсюджваліся раней, і больш эфектыўна перадаецца сярод больш маладых груп насельніцтва, паводле папярэдніх высноў, ён мае большую смяротнасць.