У былога суддзі з Пінска правялі ператрус і затрымалі маці



Пінская міжраённая пракуратура прыйшла з ператрусам у кабінет памочніка адваката, былога суддзі горада Пінска і Пінскага раёна Аляксея Пацко, інфармуе „Вясна”.

Дзясятага жніўня Аляксей Васільевіч адмовіўся суддзіць адміністрацыйна затрыманых людзей. Падстава для ператруса — санкцыя, выдадзеная пракурорам горада. Падчас ператрусу вынятая тэхніка і дакументацыя.

Верагодна, зараз Аляксей знаходзіцца не ў Беларусі. Затрыманая ягоная маці — Таццяна Пацко.