„0 літраў на 100 кіраметраў”



Налепкі ў межах кампані ’’Ёсць размова’’ зрабілі сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’. Яны прысвечаныя роварнай тэматыцы і распаўсюджваюцца сярод сябраў арганізацыі і аматараў роварнага руху, – адзначыла арганізатар моладзевых сустрэч Алена Каховіч:

– У межах праекта „Ёсць размова” мы запрашаем розных людзей. Першымі гасцямі былі Раман Свешнікаў і Барыс Нікалайчык. Яны прадстаўляюць 34mag.net, вядомыя падарожнікі. Яны сказалі вельмі натхняльную прамову. І некаторыя цытаты з іх інтэрв’ю, а таксама з выступаў мы зрабілі ў выглядзе налепак, якія добра на свой нататнік змясціць і на той жа ровар.

Як паведаміла Алена Каховіч, для таго, каб атрымаць налепкі – дастаткова ўдзельнічаць у мерапрыемствах арганізацыі, або зрабіць рэпост паведамленняў з групы ў сацыяльных сетках кампаніі ’’Ёсць размова’’.

Беларускае Радыё Рацыя