1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей



У першы дзень лета ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэты дзень нагадвае дарослым пра неабходнасць выканання правоў дзяцей на жыццё, свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, адукацыю, адпачынак і вольны час, абарону ад фізічнага і псіхалагічнага гвалту, эксплуатацыі дзіцячай працы. Гэта абавязковыя ўмовы для фарміравання гуманнага і справядлівага грамадства.

Як мяркуе намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, у Беларусі ніхто не абаронены: ні дарослыя, ні дзеці: 

– У нас і заробкаў няма, і магчымасцяў няма. Калі так вядуць сябе ўлады, то хіба абаронена дзіця? Няма разумення, што правы дзіцяці – гэта ад нараджэння. І вы, чыноўнікі, мусіце іх абараняць у першую чаргу.  

Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе, пасля чаго традыцыя стала штогадовай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Радыё Беларусь